Жыхарам Брэста дапамагае скардзіцца кампанія "Гавары праўду!"

Жыхары Брэста з дапамогай грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" скардзяцца ў Брэсцкі выканкам на дрэнную якасць працы жыллёва-камунальнай службы, паведамляе Радыё Рацыя.  Свае подпісы пад заявай пакінулі звыш 6 тысяч чалавек. У ёй адзначаецца, што сітуацыя з "камуналкай" апошнім часам крытычная, чыноўнікі не працуюць з насельніцтвам.

Актывісты "Гавары праўду!" распачынаюць кампанію па зборы подпісаў за будаўніцтва мастоў у горадзе над Бугам. У Брэсце новыя масты проста неабходныя, бо тут стала багата аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі