Вы тут

Жыхарам Баранавічаў у халады адключаюць гарачую ваду

У Баранавічах адключаюць гарачую ваду /  pixabay.com

20 верасня жыхарам Баранавічаў адключаюць гарачую ваду, нягледзячы на халоднае надвор'е. Гэта звязана з будаўніцтвам новай цеплатрасы да мікрараёну Паўночны-2. 

Працэс адключэння гарачай вады можа заняць да дзесяці дзён, піша intex-press.by.

У прэс-службе РУП "Брэстэнерга" журналістам сказалі, што летам, калі  вяліся рамонтныя работы на цепласетках, гэта зрабіць было немагчыма. Падчас летняга адключэння, кажуць у "Брэстэнерга", вада з труб не злівалася. А каб урэзаць новую інжынерную сетку, патрэбна зліць ваду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.