Жыхара Санкт-Пецярбурга аштрафавалі за плакат з цытатай Уладзіміра Пуціна

Плакат з цытатай Пуціна каштаваў актывісту 30 тысяч расійскіх рублёў
Плакат з цытатай Пуціна каштаваў актывісту 30 тысяч расійскіх рублёў

Жыхар Санкт-Пецярбурга Артур Дзмітрыеў выйшаў на антываенны пікет з плакатам, на якім было напісана: "Вайна прынесла столькі гора, што забыцца на гэта немагчыма, няма даравання тым, хто зноў намышляе агрэсіўныя планы". Гэтую фразу, падчас Парада Перамогі ў траўні 2021 года прамовіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Той самы, які ў лютым 2022 года ўвёў войскі ва Украіну.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Дзмітрыеў быў затрыманы. У выніку суд не стаў караць яго арыштам і аштрафаваў на 30 тысяч расійскіх рублёў (250-400 долараў у залежнасці ад курса). У цытаце Пуціна паліцыя і суддзя ўгледзелі дыскрэдытацыю ўзброеных сіл РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі