Жыхара Мастоў, які развешваў пудзілы ў форме міліцыі, адправілі ў калонію

Жыхара Мастоў, які развешваў пудзілы ў форме міліцыі, адправілі ў калонію

Жыхара Мастоў Віктара Царыкевіча, які летась развешваў на прыпынках грамадскага транспарту пудзілы ў форме міліцыі, на год адправілі ў калонію агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "хуліганстве і злосным хуліганстве" (ч. 1 і 2 арт. 339 КК) і "публічнай абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). У мужчыны канфіскаваны аўтамабіль. Такое рашэнне 27 студзеня прыняў суд Мастоўскага раёна (суддзя — Віталь Сініла), паведамляе spring96.org.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі