Жыхара Чэрвеня падазраюць ў незаконнай рэалізацыі электронных кашалькоў

Жыхара Чэрвеня падазраюць ў незаконнай рэалізацыі электронных кашалькоў

20-гадовага жыхара Чэрвеня падазраюць ў незаконнай рэалізацыі электронных кашалькоў праз інтэрнэт. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”. Ёй мужчына займаўся на працягу двух гадоў.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, паслугамі маладога чалавека карысталіся асобы, якія не хацелі “засвечваць” свае асабістыя дадзеныя падчас здзяйснення ў інтэрнэце пакупак з выкарыстаннем электронных грошай, альбо такім чынам хавалі свае даходы, атрыманыя ад супрацьпраўнай дзейнасці. Электронныя кашалькі рэгістраваліся з выкарыстаннем пашпартных дадзеных трэціх краін, таксама іх маглі купляць у жыхароў краін “бліжэйшага замежжа”.

Паводле папярэдніх ацэнак жыхар Чэрвеня атрымаў незаконны даход у памеры каля 55 тысяч беларускіх рублёў. Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі