Вы тут

Жыхара Баранавічаў падазраюць, што ён забіў жонку, а пасля параніў сябе

intex-press.by

Жыхара Баранавічаў падазраюць, што ён забіў жонку, а пасля параніў сябе. Здарэнне адбылося 4 чэрвеня. 33-гадовага мужчыну знайшлі ў кватэры ў непрытомным стане з колата-рэзанымі ранамі. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Цела яго жонкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці таксама было ў кватэры. Па факце забойства распачалі крымінальную справу. Як адзначае ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, мужчыну прызналі вінаватым "з улікам дадзеных, атрыманых падчас працы следча-аператыўнай групы". Паводле папярэдняй версіі, ён сам нанёс сабе колата-рэзаныя раненні "з мэтай утойвання здзейсненай ім дзеі".

Па інфармацыі СК, цела загінулай і параненага знайшоў бацька гаспадара кватэры. Яму паведамілі, што жонка сына не выйшла на працу, і ён вырашыў даведацца, у чым справа (сведкі кажуць, што першымі ў кватэру прыехалі бацькі жанчыны).

Як інфармуе intex-press.by, жанчына працавала выхавацелькай у дзіцячым садку. Ёй было амаль 30 гадоў. У гэтай сям'і выхоўваўся 4-гадовы сын (у дзень трагедыі ён быў у бацькоў таты). Жанчына нібыта была цяжарная. Суседзі кажуць, што сям'я "нармальная", "звычайная". Мужчына ездзіў на заробкі, каб выплачваць крэдыт за кватэру.