Жыхара Баранавіч абрабаваў камп’ютарны траянскі вірус

Невядомы злачынца заслаў на камп’ютар жыхара Баранавіч вірус, з дапамогай якога даведаўся пароль да электроннага кашалька “Yandex Money” і скраў каля 6 тысяч расійскіх рублей. Крадзеж такого кшталту – вялікая рэдкасць для раённых гарадоў. Падрабязнасці здарэння даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“Як паведамілі ў гарадскім аддзеле міліцыі Баранавіч, мужчына адразу ж звярнуўся па дапамогу. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”. Вядзецца следства.

Сусветная практыка аналагічных крадзяжоў паказвае, што злачынца можа знаходзіцца ў любой краіне свету, дзе ёсць доступ да электроннай сістэмы плацяжоў.

Вядома, што да вызначэння злачынцы далучыўся аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкаму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі