Жыхар Віцебска заклікае пакараць вытворцаў гарэлкі “Бульбаш”

Віцяблянін Сяргей Каваленка накіраваў у пракуратуру скаргу на прадпрыемства “Дыяніс”. Ён лічыць, што назва гарэлкі “Бульбаш” абражае нацыянальную годнасць беларусаў і ў прыватнасці самаго спадара Каваленкі як прадстаўніка беларускай нацыі.  Паводле Сяргея Каваленкі, слова “бульбаш” у беларускай мове не існуе, і яно ўзнікла ды ўжываецца як зняважлівая мянушка беларусаў. Таму Каваленка патрабуе распачаць крымінальную справу у адносінах да вінзавода па факце публічнай абразы нацыянальнай годнасці і распальвання нацыянальнай варожасці.

Перад тым, як звярнуцца ў пракуратуру, Сяргей Каваленка напісаў на прадпрыемства ліст, у якім растлумачыў сваю пазіцыю. Але кіраўніцтва завода ў афіцыйным адказе абвінаваціла спадара Каваленку ў тым, што гэта менавіта ён распальвае нацыянальную варожасць, калі нагадвае аб сапраўдным значэнні слова “бульбаш”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі