Жыхар Светлагорска кінуўся на аўтамабіль міліцыі і разбіў лабавое шкло
![Жыхар Светлагорска кінуўся на аўтамабіль міліцыі і разбіў лабавое шкло](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/svietlahorsk-0111.jpg.webp?itok=tQQyiL17)
Зранку 31 кастрычніка міліцянты дэпартамента аховы ў Светлагорску затрымалі 32-гадовага мужчыну. Ім паведамілі, што ён пагражаў сваяку і суседзям нажом, калі яны спрабавалі яго ўціхамірыць.
Калі прыехаў аўтамабіль міліцыі, мужчына з разбегу заскочыў на яго капот і разбіў лабавое шкло.
Паведамляецца, што ў момант здарэння светлагорац быў цвярозы, але матыў свайго ўчынку патлумачыць не змог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.