Жыхар Століна зламаў пазваночнік і нагу, выскачыўшы з акна РАУСа

Жыхар Століна зламаў пазваночнік і нагу, выскачыўшы з акна РАУСа

Жыхар Століна выскачыў з другога паверха будынка мясцовага РАУСа і атрымаў пераломы пазваночніка і нагі. 42-гадовы Віктар Пігаль распавёў выданню “Ганцавіцкі час”, што 24 траўня яго забралі з дома двое ўчастковых і павезлі ў аддзел міліцыі, дзе склалі пратакол, быццам ён быў п’яным у грамадскім месцы. Пасля гэтага мужчыне пачалі круціць рукі. Ён сказаў, што напалохаўся пагрозаў і вырашыў уцякаць праз акно ў калідоры другога паверха.

Пералом пазваночніка быў нескладаным, таму Віктарн Пігаль ідзе на папраўку. Яму таксама зрабілі аперацыю на костках стапы.

Каментароў наконт гэтага інцыдэнту ў Столінскім РАУС журналістам не даюць. Пры гэтым выданне адзначае, што гэта не першы скандал, звязаны з дзейнасцю мясцовай міліцыі. Летась паступіла скарга на супрацоўніка аддзелу, які ўдарыў падлетка. Пасля судовых разбіральніцтваў і розгаласу ў прэсе міліцыянта звольнілі. А ўвесну гэтага года звольнілі начальніка РАУС Вячаслава Філіпчыка, які папаўся на п’янай яздзе. 6 траўня быў затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік столінскай міліцыі — таксама за кіраванне ў нецвярозым стане.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі