Жыхар Шаркаўшчыны, які быў пад следствам 503 дні, адсудзіў у дзяржавы $6000

Жыхар Шаркаўшчыны, які быў пад следствам 503 дні, адсудзіў у дзяржавы $6000

Жыхар Шаркаўшчыны, які правёў у СІЗА 16 месяцаў па абвінавачанні ў забойстве, праз суд дамогся кампенсацыі ад дзяржавы, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Мужчына правёў за кратамі 503 дні. Шаркаўшчынскі суд апраўдаў яго за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Вярхоўны пакінуў гэтае рашэнне без зменаў. 

Пасля апраўдання мужчына падаў пазоў аб кампенсацыі шкоды. Ён прасіў кампенсаваць яму страчаны заробак з улікам індэксацыі — 6818 рублёў 28 капеек і выдаткі на адваката — 8592 рубля 33 капейкі.

16 снежня суд Шаркаўшчынскага раёна пастанавіў спагнаць з Мінфіна 15 410 рублёў 61 капейку. Акрамя таго, дзяржава павінна заплаціць жыхару Шаркаўшчыны яшчэ 650 рублёў — чарговыя выдаткі на юрыдычную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі