Жыхар прыгарада Хомса: Авіяўдар быў нанесены па жылых кварталах

Жыхар прыгарада Хомса: Авіяўдар быў нанесены па жылых кварталах

У сераду, 30 верасня, расійская авіяцыя нанесла бомбавыя ўдары ў Сірыі. У заяве Мінабароны Расіі гаворыцца, што авіяцыя наносіць кропкавыя ўдары па тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржаве".

Як перадае агентцва Reuters, у правінцыі Хомс ад бамбавання загінулі па меншай меры 27 чалавек. Па дадзеных The New York Times і The Independent, гэты рэгіён кантралююць не баевікі "Ісламскай дзяржавы", а апазіцыянеры са Свабоднай арміі Сірыі. Прадстаўнік МЗС Францыі ў ананімным каментары для СМІ выказаў меркаванне, што расійская авіяцыя цэліла не ў тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы", а менавіта ў сірыйскіх паўстанцаў.

Жыхар горада Талбіса, які знаходзіцца ў прыгарадзе Хомса, Фірас аль-Саід распавёў інтэрнэт-выданню "Медуза" пра гэтае бамбаванне.

Па яго словах, над горадам праляцелі два самалёты, якія выпусцілі восем ракет па жылых кварталах горада. Пры гэтым загінулі 16 мірных жыхароў, у іх ліку — трое дзяцей і дзве жанчыны. Таксама ёсць шмат параненых.

Мужчына падкрэслівае, што цэнтр горада Хомс кантралююць урадавыя войскі Башара Асада, а тэрыторыю накокал яго — паўстанцы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі