Жыхар Наваполацка адзначыў Дзень Перамогі, выйшаўшы голым на гаўбец

Жыхар Наваполацка адзначыў Дзень Перамогі, выйшаўшы голым на гаўбец

У Наваполацку 9 траўня міліцыя затрымала гараджаніна, які знаходзіўся на гаўбцы сваёй кватэры без адзення, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пр мужчыну, які гуляе голым па гаўбцы на першым паверсе дома на вуліцы Моладзевай, у міліцыю паведамілі мясцовыя жыхары. Па іх словах, галава эксгібіцыяніста была заматаная фіранкай.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што на гаўбцы быў п'яны гаспадар кватэры. Ён заявіў праваахоўнікам, што даўно хацеў здзейсніць такі ўчынак. Выпіўшы для адвагі, мужчына вырашыў прадэманстраваць пабочным сваё аголенае цела.

На эксгібіцыяніста пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі