Жыхар Ліды стварыў намёт, які не гарыць у агне і не тоне ў вадзе

Турыстычны намёт удасканаліў жыхар Ліды Валянцін Бяляк. Ён раскладаецца за 5 хвілін, змяшчае 4-6 чалавек і мае вагу ўсяго 4 кг.
Як паведамляе БЕЛТА, намёт не гарыць у агне і не тоне ў вадзе. Ён прапітаны адмысловай вадкасцю, таму добра захоўвае цяпло і абараняе ад холаду. Вынаходніцтва ўжо выпрабавалі і ўхвалілі спецыялісты воднага турызму. Пакуль такія намёты лідскі майстар вырабляе ўручную, але ўжо разглядаецца магчымасць іх выпуску на адным з прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі