Вы тут

Жыхар Гарадоцкага раёна здаў у міліцыю пісталет-кулямёт

Знойдзеная зброя / Фота віцебскай міліцыі

Жыхар Гарадоцкага раёна здаў у міліцыю пісталет-кулямёт сістэмы Шпагіна ўзору 1941 года. 30-гадовы мужчына заявіў, што падчас разбору вясковага дома ў столі натрапіў на схованку са зброяй. Там яшчэ былі 35 патронаў.

Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, эксперты засведчылі, што ўсе боепрыпасы і сам пісталет-кулямёт аказаліся прыдатнымі для выкарыстання. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што хаваў зброю былы гаспадар дома. У жніўні 2018-га пенсіянер памёр. Цяпер міліцыя высвятляе, дзе ён мог здабыць пісталет-кулямёт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.