Жыхар Брэста спрабаваў абмяняць 5 долараў з наклееным нулём

Жыхар Брэста спрабаваў абмяняць 5 долараў з наклееным нулём

Жыхар Брэста спрабаваў абмяняць 5 долараў з наклееным нулём. Па словах 27-гадовага мужчыны, ён прывёз купюру з Украіны і быў перакананы, што гэта 50 долараў. Ён нібыта не здагадваўся, што яна з'яўляецца падробкай. Супрацоўніца банка выклікала міліцыю. Экспертыза пацвердзіла, што на купюру была наклееная лічба 0, таксама былі ўнесеныя змены ў тэкст і выяву. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі