Жыхар Баранавічаў на сваім аўтамабілі добраахвотна стаў “жывым шчытом”

Кіроўца “Масквіча” на пешаходным пераходзе ў Баранавічах да смерці збіў пенсіянерку, пасля чаго паспрабаваў схавацца з месца трагедыі.
Спыніць яго дапамог невядомы аўтамабіліст, які сваёй машынай перакрыў дарогу парушальніку, паведамляе "Intex-press".

На жаль, мужчына захацеў застацца невядомым і з'ехаў, як толькі да кіроўцы, які збіў жанчыну, падбеглі супрацоўнікі ДАІ.

У адносінах да затрыманага жыхара Ляхавіцкага раёна распачата крымінальная справа: мужчыне давядзецца адказаць і за смерць пенсіянеркі, і за спробу з’ехаць з месца здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі