Жыхар Аўстраліі прышпіліў да сядзення аўто скрыні з півам замест дзяцей

Жыхар Аўстраліі прышпіліў да сядзення аўто скрыні з півам замест дзяцей

Жыхару Аўстраліі пагражае пакаранне за тое, што ён прышпіліў рэмнямі бяспекі дзве скрыні з півам, які стаялі на заднім сядзенні яго машыны.

Пры гэтым у аўтамабілі, як паведамілі прадстаўнікі паліцыі акругі Кімберлі, на тэрыторыі якой спынілі кіроўцу, знаходзіліся дзеці.

“Дзеці ляжалі на каленях у бацькоў і сядзелі на падлозе, у той час як на заднім сядзенні знаходзіліся скрыні з півам”, — удакладнілі праваахоўнікі.

Гэты інцыдэнт дэманструе падыход некаторых удзельнікаў дарожнага руху да расстаноўкі прыярытэтаў, адзначылі ў паліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі