Журналісту “Медузы” выставілі абвінавачанне ў замаху на збыт наркотыкаў

Журналісту “Медузы” выставілі абвінавачанне ў замаху на збыт наркотыкаў

Журналісту выдання Meduza.io Івану Галунову выставілі абвінавачанне ў замаху на збыт буйной партыі наркотыкаў. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на расійскіх праваабаронцаў.

Галунова затрымалі ўчора ў Маскве. Калегі журналіста і праваабаронцы называюць гэта правакацыяй і мяркуюць, што карэспандэнту “Медузы” маглі падкінуць наркотыкі дзеля фабрыкавання абвінавачання.

У Маскве прайшоў пікет ля будынку МУС —  акцыя ў падтрымку Івана Галунова. Затрымалі 10 чалавек.

Іван Галуноў працуе ў жанры журналісцкага расследавання. У рэдакцыі “Медузы” заяўляюць, што цягам апошніх месяцаў на яго адрас паступалі пагрозы ў сувязі з новымі матэрыяламі, якія ён рыхтаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі