Вы тут

Журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне

Генадзь Мажэйка / twitter.com

Журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне. Па двух артыкулах — "Распальванне сацыяльнай варажнечы" (арт. 130 КК) і "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Як піша тэлеграм-канал @truekpru, следчы вынес рашэнне літаральна ў апошнія гадзіны, калі заканчваліся 10 сутак з часу затрымання.

Мажэйка па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. Адзін з двух адвакатаў ездзіў туды для правядзення следчых дзеянняў. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні. У суд Партызанскага раёна Мінска пададзена скарга на меру стрымання для журналіста.

Генадзь Мажэйка напісаў на сайт kp.by матэрыял, у якім прывёў словы пра загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі айцішніка Андрэя Зельцэра яго аднакласніцы. Пасля гэтага ўлады заблакавалі сайт беларускай версіі "КП". Далей быў затрыманы Мажэйка. А 5 кастрычніка стала вядома, што "КП" закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Генадзь Мажэйка прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.