Журналістку Кацярыну Андрэеву, затрыманую ў Курапатах, выпусцілі з міліцыі
![Журналістку Кацярыну Андрэеву, затрыманую ў Курапатах, выпусцілі з міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/andrejeva-0606.jpg.webp?itok=ExAe0tdk)
Журналістку Кацярыну Андрэеву адпусцілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", на яе склалі пратакол за "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ" (артыкулу 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу).
Як паведамляла Еўрарадыё, Андрэеву затрымалі падчас акцыі абаронцаў Курапатаў. Сёння міліцыя перашкодзіла абаронцам мемарыяла паставіць намёты насупраць рэстарана "Поедем поедим".