Вы тут

Журналістку "Белсата" Алену Дубовік шпіталізавалі пасля вызвалення

Алена Дубовік / Белсат

Журналістку "Белсата" Алену Дубовік пасля вызвалення з Акрэсціна адразу павезлі ў шпіталь — з падазрэннем на разрыў яечніка. Пра гэта прэс-служба тэлеканала паведаміла ў сваім Telegram-канале.  

Дзяўчына распавяла, што ў турме яе збівала надзіральніца. "Усіх дзяўчат біла. Потым, 13-га, калі быў суд, я адмовілася падпісваць паперы, дзе было напісана, што ўзялі мяне каля ГЦ "Рыга". Мяне вывелі на калідор, і тая жанчына зноў пачала мяне біць — каленам у жывот", — кажа Дубовік.

Яна кажа, што надзіральніца біла і іншых дзяўчат. І цяпер журналістка хоча знайсці іншых ахвяраў сваёй катавальніцы:

"Я ведаю, што пра гэтую наглядальніцу шмат хто пісаў і распавядаў. Кажуць, што яе нібыта завуць Крысціна. Магчыма, іншае імя. Яна бландзінка, з даўгімі валасамі, каля 30 год. Я вельмі хачу знайсці астатніх дзяўчат, якія пацярпелі ад рук і ног гэтай наглядальніцы. Мяне ўтрымлівалі ў ЦІП на другім паверсе, камера №9. Дзяўчаты, адгукніцеся"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.