Вы тут

Журналісткам "Белсата" Андрэевай і Чульцовай завочна ўручылі Лейпцыгскую прэмію

Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе ў лютым 2021-га / Наша ніва

У нямецкім Лейпцыгу журналісткам "Белсата" Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ, перадае dw.com. Самі дзяўчаты адбываюць двухгадовы тэрмін зняволення ў калоніі.

Як гаворыцца ў заяве Фонду па справах СМІ, сваёй працай яны далі магчымасць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме. Фонд настойліва заклікаў беларускія ўлады вызваліць журналістак.

У заяве таксама гаворыцца, што Лейпцыгская прэмія — гэта "знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасці — не толькі ў Беларусі".

Грашовая частка прэміі складае 10 тысяч еўра кожнаму лаўрэату. 

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года, калі яны вялі жывую трансляцыю з акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.