Журналістка “Рэха Масквы”, якую ўдарылі нажом, знаходзіцца ў цяжкім стане

Журналістка “Рэха Масквы”, якую ўдарылі нажом, знаходзіцца ў цяжкім стане

Журналістка радыёстанцыі “Рэха Масквы” Таццяна Фельгенгаўэр, якую ўдарылі нажом у горла, знаходзіцца ў цяжкім стане. Ёй зрабілі аперацыю і ўвялі ў стан штучнай комы, інфармуе РІА “Новости”. 23 кастрычніка на Фельгенгаўэр напаў ураджэнец Грузіі, які жыве ў Ізраілі. Мужчына ўварваўся ў памяшканне радыёстанцыі, кінуўся на журналістку і параніў яе. Зламысніка затрымала ахова і перадала яго паліцыі. Ён назваў сябе Барысам Грыцом (дакументаў у яго не было). Мужчына заявіў, што Таццяна Фельгенгаўэр на працягу двух месяцаў сэксуальна дамагалася яго ў… “тэлепатычным кантакце”. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “замах на забойства”. Мужчыне пагражае да 11 гадоў пазбаўлення волі. Але пакуль яго адпраўляюць на псіхіятрычную экспертызу.

Чакаецца, што ахова радыёстанцыі будзе ўзмоцнена.

Журналістка “Рэха Масквы”, якую ўдарылі нажом, знаходзіцца ў цяжкім стане
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі