Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю пасля 15 сутак

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю пасля 15 сутак

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе novychas.online. Іх затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з адпачынку ў Егіпце ў Беларусь. 1 лістапада Слаўнікава і Лойка былі асуджаны за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі". Справу разглядаў суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч.

На судзе Аляксандр Лойка распавёў, што іх затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не дазволілі забраць багаж. Паводле яго слоў, Ірыну затрымлівалі больш жорстка.

Раней стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася на Акрэсціна Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку. Яны пратэставалі супраць нечалавечых умоваў утрымання палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі