Вы тут

Сталі вядомы падрабязнасці пра галадоўку дзесяці жанчын на Акрэсціна

Каля Акрэсціна падчас пратэстаў 2020-га / З архіву Еўрарадыё

Сталі вядомы падрабязнасці пра галадоўку дзесяці жанчын у камеры № 15 у ЦІП на Акрэсціна. Як пішуць праваабаронцы, яны патрабуюць вяртання прагулак, магчымасці карыстацца душам, вяртання ўсіх рэчаў і лекаў, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, выключаць святло ўначы ў камеры.

Згаданая камера двухмесная. Такім чынам, яна перапоўненая. Галадоўку жанчыны аб'явілі ўвечары 3 лістапада. Яшчэ з сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск з боку адміністрацыі: была забраная ўся верхняя вопратка, якую арыштанткі маглі выкарыстоўваць у якасці матрацаў (іх палітычным не выдаюць). А з 1 лістапада не давалі туалетную паперу.

У камеры № 15, акрамя журналісткі Ірыны Слаўнікавай, да ўчорашняга дня была і палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, на якую склалі новы пратакол і перавялі з ЦІПа ў ІЧУ. Яна за кратамі ўжо 112-ы дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.