Журналіста судзяць за пераклад Гітлера на азербайджанскую мову

У Баку пачаўся судовы працэс над галоўным рэдактарам газеты "Хурал" Авязам Зейналы. Журналіста абвінавацілі ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы, за тое, што ён пераклаў кнігу Адольфа Гітлера "Майн Кампф" на азербайджанскую мову. Справа ў адносінах да Авяза Зейналы была распачата пасля таго, як пераклад асобных раздзелаў з кнігі "Майн Кампф" быў апублікаваны ў газеце "Хурал".

Супрацоўнікі інстытута філасофіі азербайджанскай акадэміі навук, прааналізаваўшы тэкст, знайшлі ў ім "прыкметы сімпатыі да Гітлера".

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі