Журналіст Алег Ражкоў атрымаў другое папярэджанне за “працу на "Белсат"

Гомельскі журналіст Алег Ражкоў атрымаў другое папярэджанне ад абласной пракуратуры за "дзейнасць на карысць тэлеканала "Белсат".

З такой жа фармулёўкай журналіст атрымаў першае папярэджанне ў лютым 2009 года. У пракуратуры Ражкову паведамілі аб недапушчальнасці працы на замежны СМІ без акрэдытацыі ў МЗС, а таксама распавялі, што на журналіста паступіла скарга ад галоўнага лекара абласной псіхіятрычнай лякарні.

У заяве лекар указаў, што Ражкоў і яго калега Таццяна Бублікава прыходзілі ў бальніцу і, назваўшыся супрацоўнікамі тэлеканала "Белсат", бралі ў яго каментар наконт звальнення з працы аднаго з урачоў-псіхіятраў.

У выпадку трэцяга папярэджання ў дачыненні да журналіста можа быць пачаты адміністрацыйны працэс, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі