Жонка Кудзіна: "У мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але і па жыцці"

Жонка Кудзіна: "У мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але і па жыцці"

Жонка шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна Таццяна Пархімовіч распавяла "Народнай Волі", як прайшло яе спатканне з мужам за кратамі.

"Напрыканцы мінулага тыдня мне дазволілі спатканне з мужам. Гэта было першае спатканне з таго часу, як Лёшу затрымалі. Пакуль ён знаходзіцца ў жодзінскім ізалятары, хутчэй за ўсё, адвакаты будуць падаваць апеляцыйную скаргу на рашэнне раённага суда. Таму этапаваць у калонію мужа пакуль не могуць", — расказала жанчына.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту Аляксей Кудзін быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Яго спатканне з жонкай працягвалася дзве гадзіны. Размаўлялі яны па тэлефоне праз шкло. Таццяна кажа, што на спатканні яны гаварылі пераважна пра асабістае — сям'ю, сяброў.

"Настрой у Аляксея бадзёры, хаця, натуральна, ён спадзяваўся на больш мяккі прысуд. Але зараз кажа так: "Што далі — усё маё", — кажа Таццяна. Яна прызнаецца, што таксама спадзявалася на прысуд без рэальнага пазбаўлення волі. Але ў глыбіні душы здагадвалася, што прысуд вядомаму спартоўцу будзе паказальным.

"У мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але і па жыцці", — з гонарам падкрэслівае жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі