Жонцы Някляева патэлефанаваў Радаслаў Сікорскі

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сёння патэлефанаваў жонцы кандыдата ў прэзідэнта Уладзіміра Някляева Вользе са словамі падтрымкі. Таксама міністр паабяцаў зрабіць усё магчымае для вызвалення ўсіх затрыманых кандыдатаў. Някляева: "Тэлефанаваў, выказаў абурэнне ўсёй сітуацыяй , якая здарылася, і сказаў, што яны будуць патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх кандыдатаў. Будуць накіроўваць у Еўрапарламент ды іншыя структуры звароты, заявы рабіць".  

Размова, па словах Вольгі, цягнулася ўсяго некалькі хвілін. Але яна надала надзеі, што такая пазіцыя еўрапейскіх палітыкаў можа і сапраўды станоўча паўплываць на лёс кандыдатаў у прэзідэнты, якіх цяпер трымаюць у СІЗА КДБ. Нагадаем, іх вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску і за гэта ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі