Жодзінскае “Тарпеда” выбыла з Лігі Еўропы

Футбалісты жодзінскага “Тарпеда” выбылі з Лігі Еўропы, паведамляе БелаПАН. Сёння ў матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раунда беларуская каманда прайграла на сваім полі белградскаму ОФК — 0:1. Першы паядынак сапернікаў у Сербіі завяршыўся ўнічыю — 2:2. Сёння матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага кола Лігі Еўропы праводзяць мінскае “Дынама” (у гасцях супраць эстонскага “Калева”) і магілёўскі “Днепр”, які гуляе дома з нарвежскім “Стабекам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі