Жодзінскае "Тарпеда" і барысаўскі БАТЭ згулялі ўнічыю 1:1

30 тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартаваў у суботу. У Жодзіне мясцовае "Тарпеда" згуляла ўнічыю 1:1 з барысаўскім БАТЭ. Лік на 61-й хвіліне адкрыў Рэнан Брэсан, які толькі выйшаў на замену. На 72-й хвіліне Валерый Каршакевіч забіў гол у адказ. Астатнія матчы тура пройдуць у нядзелю: "Шахцёр" (Салігорск) — "Партызан" (Мінск), "Белшына" (Бабруйск) — "Мінск", "Дынама" (Мінск) — "Нёман" (Гродна), "Віцебск" — "Нафтан" (Наваполацк), "Дняпро" (Магілёў) — "Дынама" (Брэст).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі