Жаночую гонку пераследавання выйграла немка Лаура Дальмаер

Жаночую гонку пераследавання выйграла немка Лаура Дальмаер

У суботу, 9 студзеня, у Рупольдынгу на 4-м этапе Кубка свету па біятлоне прайшла жаночая гонка пераследавання. Яе выйграла немка Лаура Дальмаер. На другім месцы — Габрыела Саўкалава з Чэхіі (яна прайграла лідару 7,3 секунды), на трэцім — Дарацея Вірэр з Чэхіі (адставанне ад першага месца — 53,6 секунды). Калі Дальмаер і Саўкалава прамахнуліся на 4-х агнявых рубяжах толькі аднойчы, дык Вірэр два разы.

Лепшая з беларусак Дар'я Юркевіч, якая стартавала 22-й, заняла 27-е месца (1 промах, адстала ад Дальмаер на 2 хвіліны 32,3 секунды). Ірына Крыўко была 43-й (стартавала 45-й), Анастасія Дубарэзава — 44-й (38). Надзея Скардзіна не выйшла на старт.

Нагадаем, у мужчынскай гонцы пераследавання перамог аўстрыец Сімон Эдар. Найлепшы з беларусаў Уладзімір Чапелін заняў 39-е месца (сярод 58 удзельнікаў). Ён дапусціў на чатырох агнявых рубяжах тры промахі, саступіў лідару больш за 3 хвіліны.

10 студзеня, у заключны дзень этапу, пройдуць гонкі з масавага старту: мужчынская на 15 кіламетраў (пачатак у 14.15) і жаночая на 12,5 км (пачатак у 16.45).

Здымак з архіву. Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі