Жаночая зборная Беларусі па тэнісе апусцілася ў рэйтынгу на трэцяе месца
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе апусцілася ў абноўленым рэйтынгу Кубка федэрацыі на трэцяе месца. Гэта адбылося пасля паражэння беларусак у фінале ад амерыканак (2:3). У выніку зборная ЗША выйшла на другое месца. Першае месца за сабой захавала зборная Чэхіі.
Рэйтынг цяпер выглядае наступным чынам:
1.Чэхія — 29852,5.
2.ЗША — 22172,5.
3.Беларусь — 14580.
Далей у рэйтынгу — зборныя Францыі, Швейцарыі, Германіі, Галандыі, Расіі, Бельгіі і Украіны.
Як вядома, жаночая зборная Беларусі ў ¼ фіналу наступнага розыгрышу Кубка федэрацыі ў лютым 2018-га сустрэнецца з камандай Германіі.