Вы тут

Беларускія біятланісткі ўзялі срэбра, заўзятары крычалі "Жыве Беларусь!"

Беларускі, якія былі другія ў эстафеце / Скрыншот з відэа IBU_WC

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ўзяла срэбра ў эстафеце. Здарылася гэта ў нядзелю на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе. У эстафеце ўдзельнічалі Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола.

Першае месца ў зборнай Францыі (беларускі адсталі ад яе на хвіліну), трэцяе — у Швецыі.

Калі беларускія біятланісткі з медалямі і кветкамі падняліся на п'едэстал, заўзятары крычалі "Жыве Беларусь!" (на першым відэа). Гэта трапіла ў трансляцыю тэлеканала "Беларусь 5".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.