Жаночая зборная Беларусі па баскетболе – у паўфінале чэмпіянату Еўропы!

Беларускія баскетбалісткі сенсацыйна перамаглі ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы зборную Чэхіі, дзеючага чэмпіёна кантынента! У паўфінале нашую зборную чакае пераможца матча Бельгія - Іспанія. Гульня адбудзецца ў суботу. Лік безумоўна гістарычнага матча з Чэхіяй 52:46 (11:15, 20:12, 8:14, 13:5) на карысць беларусак.

Адзначым, што зборная Беларусі, дэбютант топ-турніра. Патрапіўшы ў лік чатырох наймацнейшых каманд кантынента, яна атрымала права ў кваліфікацыйным турніры пазмагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі