Жаночая каманда біятланістак на 9-м месцы ў эстафеце ў Паклюцы

Жаночая каманда біятланістак на 9-м месцы ў эстафеце ў Паклюцы

Беларускія біятланісткі занялі 9-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету, які праходзіць у славенскай Паклюцы. На дыстанцыю выходзіў квартэт у складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Надзеі Пісаравай і Дар’і Юркевіч.

На першым этапе гонкі Надзея Скардзіна прамарудзіла на агнявым рубяжы і выкарыстала сем патронаў, у выніку чаго 7-й перадала эстафету Ірыне Крыўко. Другая беларуска чыста адстралялася і дадала хуткасці, што дазволіла нашай камандзе выйсці на трэцяе месца. Надзея Пісарава чыста страляла, але крыху здала ў тэмпе, таму перадавала эстафету 4-й. Апошняй была Дар’я Юркевіч, якая выкарыстала два дадатковыя патроны на апошняй стральбе і паказала кепскую хуткасць, згубіўшы перавагу. У выніку яна фінішавала толькі дзявятай.

Перамога ў гонцы дасталася зборнай Нямеччыны, на другім месцы Францыя, на трэцім — Украіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі