Вы тут

Жанчыну, асуджаную за вясёлы смайлік, зноў чакае суд па заяве таго ж міліцыянера

Міліцыянер зноў абразіўся / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Івацэвічах маці-адзіночку, асуджаную летам за вясёлы смайлік на 2 гады "хатняй хіміі", зноў чакае суд па заяве таго ж міліцыянера. Раней сілавіка абурыў каментар у тэлеграм-чаце пад яго фота (былі выкарыстаны тры эмоджы з гаўняшкай). Гэта палічылі "абразай прадстаўніка ўлады", 33-гадовая жанчына павінна выплаціць міліцыянеру 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі.

Новую крымінальную справу распачалі па тым жа артыкуле за чарговы каментар жанчыны. Яна пракаментавала прысуд і напісала, што міліцыянер "абас*ся і зганьбіўся". Той зноў пабачыў абразу і напісаў заяву.

Жыхарка Івацэвічаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.