Вы тут

Маці-адзіночка атрымала "хімію" за вясёлы смайлік, які абразіў міліцыянера

Суды аб абразах беларускіх міліцыянераў праходзяць у розных гарадах краіны / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Маці-адзіночка з Івацэвічаў атрымала 2 гады "хатняй хіміі" за каментар у тэлеграм-чаце ў выглядзе вясёлага смайліка пад фота міліцыянера (выкарыстала тры эмоджы з гаўняшкай), паведамляюць праваабаронцы. Гэта палічылі абразай прадстаўніка ўлады. Суд праходзіў у закрытым рэжыме (хадайніцтва заявіў пацярпелы).

Таксама жанчына павінна будзе выплаціць міліцыянеру 2 тысячы рублёў кампенсацыі.

Жыхарцы Івацэвічаў Вользе 33 гады. Раней яна распавядала "Нашай Ніве", што каментар пад пастом напісала ў канцы восені 2020 года, а ў сярэдзіне снежня да яе прыйшлі міліцыянеры. Па дарозе ў пастарунак яна сказала ім: "Прасіць прабачэння на камеру я не буду — калі шукаеце чарговую лахушку, каб паказаць па тэлебачанні, то не на тую патрапілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.