Жанчына, якой першай ў Беларусі зрабілі перасадку сэрца, — у прытомнасці

Жыхарка Беларусі, якой упершыню ў краіне зрабілі перасадку сэрца, знаходзіцца ў прытомнасці і пачуваецца адэкватна цяжкасці перанесенай аперацыі. Пра гэта паведаміў галоўны кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Юры Астроўскі, які правёў гэтую аперацыю. Ён паведаміў, што аперацыю праводзілі больш за 20 спецыялістаў. Пры гэтым ён не паведаміў аб тым, хто быў донарам сэрца для жанчыны, спаслаўшыся на медычную таямніцу.

Па словах Ю.Астроўскага, у цяперашні час у спісе чакання на перасадку сэрца ў Беларусі знаходзіцца 26 грамадзянаў краіны. Ён адзначыў, што чатыром грамадзянам Беларусі ў 2006 годзе былі зробленыя аперацыі па перасадцы сэрца за мяжой — у Расіі, Нямеччыне ды Італіі.

У цяперашні час у Беларусі падрыхтаваныя да правядзення аперацыі па трансплантацыі сэрца 6 кардыяхірургаў, 4 анестэзіёлагі.

Па словах Ю.Астроўскага, у Беларусі, каб у пэўнай ступені вырашыць праблему, звязаную з трансплантацыяй сэрца пацыентам, трэба рабіць 15-20 перасадак сэрца ў год. Кардыёхірург паведаміў, што спецыялісты, якія правялі першую аперацыю па перасадцы сэрца ў Беларусі, прайшлі гадавыя стажыроўкі ў Берліне і Празе.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі