Жанчына ў Лідскім раёне загінула ад рук суседкі

Жанчына ў Лідскім раёне загінула ад рук суседкі

Лідскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, паведамляе прэс-служба ведамства.

1 траўня каля 12-й гадзіны ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна 50-гадовая жанчына памерла ад траўм пры дастаўцы з дома ў лякарню.

Следча-аператыўная група, якая выехала на месца здарэння, высветліла, што жанчына стала ахвярай злачынства. Прыкладна ў 11:40 у яе адбыўся канфлікт з 43-гадовай суседкай, якая жыве ў тым самым доме. Суседка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Падчас канфлікту яна была п'яная.

Праваахоўнікі затрымалі падазроную, з ёй праводзяцца следчыя дзеянні. Таксама следчыя праводзяць іншыя неабходныя дзеянні, каб высветліць усе акалічнасці злачынства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі