Жанчына патраціла грошы, якія скраў яе 7-гадовы сын

Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 45-гадовую непрацуючую жыхарку адной з вёсак рэгіёну. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Па версіі следчых, жанчына з сямігадовым сынам была ў гасцях у 76-гадовай жыхаркі Бярозы. Там хлопчык скраў каля 360 тысяч рублёў. Гэтыя грошы жанчына патраціла. Па яе словах, яна набыла цацкі, цукеркі, адзенне для сына, а таксама ежу і спіртныя напоі.

Ілюстрацыйнае фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі