Жанчына — Качанавай: перадайце Лукашэнку, што стаміліся мы ад яго

Жанчына — Качанавай: перадайце Лукашэнку, што стаміліся мы ад яго

Падчас сустрэчы ў Баранавічах з мясцовымі жыхарамі, у асноўным з прыхільнікамі апазіцыі, сябрамі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, жанчына папрасіла старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву перадаць некалькі слоў Аляксандру Лукашэнку.

"Перадайце яму..., — гаварыла жанчына. — Народ не хоча майдана, як ён сказаў. Але народ за сумленныя выбары! Ну стаміліся мы ад Лукашэнкі! Топчамся на месцы. Не патрэбны ён нам больш!".

Качанава паспрабавала перахапіць ініцыятыву, пацікавілася, ці не надакучыў жыхарцы Баранавічаў яе муж? Але давялося выбачыцца: муж жанчыны быў вайскоўцам і загінуў.

Падчас сустрэчы Наталля Качанава заявіла, што яна будзе з Аляксандрам Рыгоравічам "да канца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі