Качанавай сказалі пра бязмежжа сілавікоў: але маіх блізкіх нікуды не забіраюць!

Качанавай сказалі пра бязмежжа сілавікоў: але маіх блізкіх нікуды не забіраюць!

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў Баранавічах выслухала скаргі на бязмежжа сілавікоў. На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, 17 чэрвеня яна сустрэлася там з мясцовымі прыхільнікамі апазіцыі, з сябрамі ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Ёй згадалі пра фальсіфікацыю выбараў, у што яна не верыць, пра адсутнасць свабоды слова, пра затрыманні людзей, якія выходзяць на мірныя акцыі.

"Прэтэнзій у нас шмат, — гаварыў Качанавай адзін з удзельнікаў сустрэчы. — Па-першае, гэта абсалютнае бяспраўе людзей! Гэта значыць да мяне на вуліцы можа падысці любы міліцыянер і зрабіць усё, што заўгодна. І заўтра мяне могуць пасадзіць...".

"За што?", — здзівілася Наталля Качанава.

"Нецэнзурная лаянка", — адказаў актывіст.

Госці з Мінска неаднаразова гаварылі пра "поўнае бязмежжа з боку сілавых структур". "Ён сказаў: "бязмежжа, людзей могуць забраць за ўсё, што заўгодна", — паспрабавала адказаць Качанава. — Слухайце, але ў мяне ходзяць мае родныя і блізкія, і нікога нікуды не забіраюць...".

Пабачыўшы рэакцыю на яе словы, старшыня Савета Рэспублікі дадала: "Бязмежжа з боку сілавых структур? Ну калі такое ёсць... Усё можа быць, я і не адмаўляла, паўсюль хапае ўсяго, паўсюль хапае!".

Качанава паабяцала вывучыць сітуацыю з затрыманнямі, якія праводзяць людзі ў цывільным, і з умовамі ўтрымання асуджаных на адміністрацыйны арышт за "палітыку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі