Вы тут

У крыві жанчыны, чый маленькі сын патануў у возеры, было тры праміле алкаголю

Возера Белае ў Бешанковіцкім раёне / vitebsk.mvd.gov.by

Жанчына, чый двухгадовы сын патануў у возеры Белае Бешанковіцкага раёна, была п'янай. У яе крыві выявілі тры праміле алкаголю, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася 17 чэрвеня. Кампанія віцяблянаў з малалетнімі дзецьмі прыехала на возера адпачыць. Маці з двухгадовым сынам пайшла купацца і стала тануць. Відавочцы кінуліся на дапамогу, але выратаваць жыццё ўдалося толькі жанчыне.