Жахлівыя баі ў Марыупалі: больш за 20 забітых (відэа)

Баевікі занялі толькі частку будынка, міліцыя адстрэльвалася, неўзабаве прыйшла дапамога. Як піша ў сацыяльных сетках міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, да гараддзела міліцыі прыбылі падраздзяленні ўзброеных сілаў з бронетэхнікай і спецаддзел "Амега" Нацыянальнай гвардыі. У баі ўдзельнічала і спецпадраздзяленне МУС "Азоў". 20 баевікоў было забіта, 4 узятыя ў палон. Значная частка нападнікаў кінулі зброю і паўцякалі.



Страты байцоў МУС Украіны — 1 забіты і 5 параненых. Пра страты байцоў Узброеных Сілаў Авакаў нічога не ведае. Аднак, як піша ў сацсетках кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко, баевікі забілі камандзіра Днепрапятроўскай брыгады Сяргея Дземідзенку. Ён сцвярджае са спасылкай на відавочцаў, што загінуламу ўкраінскаму афіцэру, ужо мёртваму, адрэзалі вушы і выкалалі вочы. Таксама быў цяжка паранены камандзір часці Нацгвардыі Сяргей Савінскі, сцвярджае Ляшко.



Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Марыупалі баевікі захапілі ўкраінскі танк. Украінскія сілавікі гэты факт пакуль не пацвердзілі.
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі