У Марыупалі ідуць баі, ёсць забітыя (відэа)

9 траўня каля 30 узброеных баевікоў атакавалі будынак мясцовай міліцыі ды захапілі два паверхі, абаронцы замацаваліся на трэцім. Ім на дапамогу прыйшоў спецбатальён "Азоў" і супрацоўнікі СБУ. Да месца боя падышла бронетэхніка — БТР і БМП.
 

Як інфармуе УНІАН, украінскія байцы вызвалілі будынак міліцыі, 8 баевікоў забітыя, з украінскага боку толькі параненыя. Праходзіла "зачыстка" суседняга будынку ад снайпераў, якія вялі прыцэльны агонь. Большасць баевікоў ад будынка міліцыі, які загарэўся, адступіла, перастрэлкі чутны ў іншых раёнах горада, дзе таксама ёсць забітыя і параненыя.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі