Землякі Юрыя Чыжа напісалі Аляксандру Лукашэнку ў яго абарону

Землякі Юрыя Чыжа напісалі Аляксандру Лукашэнку ў яго абарону

Землякі Юрыя Чыжа напісалі Аляксандру Лукашэнку ў яго абарону. Ліст падпісалі каля 40 землякоў бізнесмена, жыхароў вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна. У ім адзначаецца, што яны ведаюць Чыжа з дзяцінства і што ён шмат рабіў для роднага краю, а ад памылак ніхто не застрахаваны. "Просім Вас падтрымаць нашага земляка ў сітуацыі, якая склалася... Не пазбаўляйце нас надзеі на адраджэнне вёскі", — цытуе ліст сайт naviny.by.

Ліст быў адпраўлены ў Мінск яшчэ ў сакавіку, калі КДБ затрымаў Юрыя Чыжа, якога падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Адказу вяскоўцы яшчэ не атрымалі. Тым часам у суседняй з Сабалямі вёсцы Равяцічы сабралі каля 150 подпісаў у падтрымку арыштаванага бізнесмена.

Пакуль Чыж за кратамі, у офіс “Трайпла” пераязджае іншая кампанія (фота)

Землякі Юрыя Чыжа напісалі Аляксандру Лукашэнку ў яго абарону
Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі