Зельцэр будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Магілёве

Асуджаны ў Беларусі грамадзянін ЗША Эмануіл Зельцэр пераведзены для адбывання пакарання ў адну з магілёўскіх папраўчых калоній. Яго сакратарка Ўладлена Функ будзе накіраваная ў жаночую калонію ў Гомелі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, сёлета ў жніўні Зельцэр быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Разам з ім да 1 году прыгаварылі і яго сакратарку грамадзянку Расіі Ўладлену Функ за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі