Зборшчык подпісаў за Лукашэнку ў Драгічыне ўцёк ад журналіста

Зборшчык подпісаў за Лукашэнку ў Драгічыне ўцёк ад журналіста

Карэспандэнт сайта "Першы рэгіён" у Драгічыне не змог падпісацца за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.

Рэдакцыя атрымала звесткі, што подпісы за Лукашэнку ў абедзенны перапынак у Драгічынскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі будзе збіраць начальнік аддзела адукацыі Дзмітрый Ігнатчык.

У самім горадзе журналісты не знайшлі ніякіх пікетаў — ні за Лукашэнку, ні за яго канкурэнтаў. Таму і вырашылі пайсці на пункт збору подпісаў. 

Журналіст паспрабаваў даведацца ў чыноўніка, якім чынам той трапіў у ініцыятыўную групу Лукашэнкі і ці прымушаюць педагогаў падпісвацца за вылучэнне кіраўніка дзяржавы. Ігнатчык ухіляўся ад размовы, а ўрэшце пакінуў паперы на стале, а сам уцёк у суседні кабінет з шыльдай "Драматычны гурток". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі